Ключавыя мерапрыемствы з Спеціяльных адміністрацыйных раёнах Ганконг і Макаа
У Спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг праводзяцца буйныя міжнародныя выставы, спецыялізаваныя форумы і канферэнцыі, у якіх штогод удзельнічаюць нацыянальныя агенцтвы, дзяржаўныя арганізацыі, а таксама вядучыя вытворцы і экспарцёры Рэспублікі Беларусь.
Генеральнае консульства ў супрацоўніцтве з беларускімі арганізацыямі пастаянна арганізуе прэзентацыі для дзелавых колаў рэгіёна з мэтай прасоўвання кандлёва-эканамічнага і культурнага патэнцыялу Беларусі, а таксама павышэння вядомасці і папулярнасці брэндаў краіны ў рэгіёне.
Найбольш значнымі падзеямі ў гісторыі супрацоўніцтва з Ганконгам з'яўляюцца:

першы ў гісторыі візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь у САР Ганконг, які адбыўся 10–12 верасня 2024 года. Падчас дзелавой праграмы Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Уладзіміравіч Рыжанкоў выступіў у якасці галоўнага спікера на пленарнай сесіі 9-га Саміту «Пояс і Шлях» з асноўнай тэмай «Асваенне рынкаў з новымі магчымасцямі»;
праведзена серыя сустрэч і перамоў з кіраўніцтвам Ганконга, Упаўнаважаным прадстаўніком Міністэрства замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі ў САР Ганконг (з рангам намесніка міністра замежных спраў), прадстаўнікамі дзелавых колаў рэгіёна, а таксама з кіраўнікамі дэлегацый з Малайзіі, Камбоджыі і Бахрэйна.
Больш падрабязная інфармацыя пра візіт міністра замежных спраў Рыжанкова М.У. ў Ганконг:
https://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/d5fe6fa62e3d7a44.html
https://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/fbcf2772a104d42b.html
Тэкст прамовы міністра М.В. Рыжэнкава:
https://mfa.gov.by/press/news_mfa/dd8b6abcd8f4a2db.html

Падпісанне 30 мая 2025 года Рэспублікай Беларусь, у статусе адной з краін-заснавальніц Канвенцыі аб стварэнні Міжнароднай арганізацыі па медыяцыі са штаб-кватэрай у Ганконгу.
Ад імя Рэспублікі Беларусь міжнародны дагавор падпісала Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг Харлап Таццяна Віктараўна.
Больш падрабязнасцей пра падпісанне:
https://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/e8e9fa179350baab.html
Аб адкрыцці офіса Міжнароднай арганізаціі па медыяцыі:
https://hongkong.mfa.gov.by/be/embassy/news/bf19059c167569b1.html
Аб уступленні ў сілу Канвенцыі для Рэспублікі Беларусь:
https://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/ea46cb96321187e5.html
Роад-шоў Кітайска-Беларускага Індустрыяльнага парка «Вялікі камень» у Ганконгу 28–30 красавіка 2026 года, ў рамках якога арганізаваны форум «Кропка роста: злучэнне Раёна Вялікага заліва і квітнеючыя рынкі Еўразійскага эканамічнага саюза праз Індустрыяльны парк «Вялікі камень», у якім прынялі ўдзел каля 200 прадстаўнікоў бізнес-супольнасці.
Падчас мерапрыемства было падпісана чатыры пагадненні, у тым ліку рэгістрацыя новага рэзідэнта парка, праведзены бізнес-нетворкінгі з камерцыйнымі арганізацыямі і асацыяцыямі, B2B-перамовы з кампаніямі, зацікаўленымі ў супрацоўніцтве.
Больш падрабязная інфармацыя пра форум прамысловага парка, які прайшоў у Ганконгу:
https://hongkong.mfa.gov.by/be/embassy/news/d045d898c27a725f.html