:

Аб роад-шоу Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» у Ганконгу

29.04.2026 г.

28 красавіка 2026 года ў рамках роад-шоу Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» у Раёне Вялікага заліва праведзен форум пад назвай «Кропка росту: злучая Раён Вялікага заліва і растучыя рынкі Еўразійскага эканамічнага саюза праз індустрыяльны парк «Вялікі камень».

Мерапрыемства арганізавана Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у САР Ганконг, дзяржаўнай установай «Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень», СЗАТ «Кампанiя па развіцці індустрыяльнага парку», карпарацыямі «China Merchants Group» і «SINOMACH».

Дар’я Богдан, Выканаўца абавязкаў Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у САР Ганконг; Нікалас Хо, Камісар па Поясе і Шляху Бюро гандлю і эканамічнага развіцця ўрада САР Ганконг; Таццяна Харап, Кіраўнік Адміністрацыі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень»; Чжан Ю, Генеральны дырэктар Дэпартамента кіравання аперацыямі «SINOMACH» і Ван Шыюн, кіраўнік Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва «China Merchants Group» звярнуліся да ўдзельніцаў інвестыцыённай прэзентаціі з прывітальнымі словамі.

У рамках афіцыйнай цырымоніі заключэння чатырох дакументаў падпісана пагадненне аб рэзідэнцтве кампаніі ў Парку з праектам аб стварэнні Кітайска-Беларускага міжнароднага цэнтра комплекснай прафілактыкі і лячэння хранічных захворванняў; пагадненне аб супрацоўніцтве з Ганконгскай гандлёва-эканамічнай асацыяцыяй; пратакол аб намерах стаць рэзідэнтам Парка з кампаніяй «Ricomm», якая спецыялізуецца на вырабе электронных і мабільных гаджэтаў; і пагадненне аб адкрыцці ў Беларусі прадстаўніцтва аб’яднаяння ганконгскіх кампаній «Дзелавы Альянс Усходняй Еўропы».

Прадстаўнікі «Вялікага каменя» і кампаній-акцыянераў падрабязна распавялі аб прававым рэжыме і перавагах ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці ў Парку.

Каля 200 удзельнікаў форуму, якія прадстаўлялі малы, сярэдні і буйны бізнес з Кітая (як з мацярыковай часткі Кітая, так і з САР Ганконг), а таксама гандлёвыя палаты Кітая, Ганконга, Філіпін, атрымалі магчымасць непасрэдна задаць пытанні спікерам мерапрыемства.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці