20 кастрычніка 2025 г. у Ганконгу адбылася цырымонія адкрыцця Міжнароднай арганізацыі па медыяцыі
21.10.2025 г.20 кастрычніка 2025 г. у Ганконгу адбылася цырымонія адкрыцця Міжнароднай арганізацыі па медыяцыі.
Ганаровымі гасцямі Цырымоніі стаў Кіраўнік Урада САР Ганконг Джон Лі і намеснік Міністра замежных спраў КНР Хуа Чуньін.
Кіраўнік Ганконга ў сваім выступленні адзначыў значнасць выбару мегаполіса для размяшчэння штаб-кватэры першай у свеце міжурадавай міжнароднай арганізацыі, накіраванай на вырашэнне спрэчак праз медыяцыю.
Удзел у цырымоніі прынялі прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі, Міністэрства замежных спраў і Генеральнага консульства Беларусі.
Напярэдадні цырымоніі адбылося першае пасяджэнне Кіруючага Савета Арганізацыі, на якім былі зацверджаны асноўныя дакументы для штодзённай працы міжнароднай арганізацыі і абраны сакратарыят.
Прадстаўнікі беларускіх дзяржаўных органаў удзельнічалі ва ўзгадненні прынятых сёння дакументаў у якасці дэлегатаў дзяржавы-падпісанта Канвенцыі аб заснаванні міжнароднай арганізацыі па медыяцыі. Працэдура ратыфікацыі працягваецца ў нашай краіне.
Дзяржавамі, якія ратыфікавалі Канвенцыю, на цяперашні час з’яўляюцца восем дзяржаў: Венесуэла, Дамініка, Кірыбаці, Кітай, Кенія, Конга, Нікарагуа, Пакістан.
