Консульскі збор за разгляд візавай заяўкі
Консульскі збор за разгляд візавай заяўкі для наведвання Рэспублікі Беларусь для грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі, у тым ліку для жыхароў Ганконга і Макао, залежыць ад тыпу візы і яе кратнасці (колькасці магчымых наведванняў Рэспублікі Беларусь):
транзітная віза: аднаразовая — 30 дал. ЗША; двухразовая — 45 дал. ЗША; шматразовая — 90 дал. ЗША;
кароткатэрміновая віза: аднаразовая — 30 дал. ЗША; двухразовая — 45 дал. ЗША; шматразовая — 60 дал. ЗША;
доўгатэрміновая віза: 90 дал. ЗША.
Дадзеная стаўка консульскага збору прымяняецца толькі пры звароце за разглядам візавай заяўкі ў дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульскіх установах Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.
У выпадку неабходнасці тэрміновага разгляду візавай заяўкі (2 працоўных дні) кошт консульскага збору павялічваецца ўдвая.
Консульскі збор аплачваецца ў ганконскіх далярах па курсе на дзень аплаты. Аплата ажыццяўляецца наяўнымі сродкамі.
Са стаўкамі консульскага збору, якія прымяняюцца ў адносінах да грамадзян іншых замежных дзяржаў, можна азнаёміцца па спасылцы.