Аб парадку ўезду ў САР Ганконг і САР Макаа
У адпаведнасці з міжурадавымі пагадненнямі аб адмене візавых патрабаванняў з САР Ганконг і САР Макаа грамадзяне Рэспублікі Беларусь, уладальнікі звычайных пашпартоў, могуць знаходзіцца без візы:
у САР Ганконг да 30 дзён (кожны перыяд знаходжання);
у САР Макаа да 30 дзён (пры гэтым агульная працягласць знаходжання не павінна перавышаць 90 дзён на працягу аднаго каляндарнага года).
Выключэнне складае знаходжанне для ажыццяўлення вучобы, работы і іншай дзейнасці, якая патрабуе папярэдняга ўзгаднення кампетэнтных органаў Кітайскай Народнай Рэспублікі.
У выпадку, калі запланаванае знаходжанне перавышае вышэйназваныя тэрміны або мэта візіту не адпавядае бязвізаваму перамяшчэнню (напрыклад, вучоба, работа), да выезду з Рэспублікі Беларусь неабходна звяртацца ў дыпламатычнае прадстаўніцтва ці консульскую ўстанову Кітайскай Народнай Рэспублікі па атрыманне адпаведнага тыпу візы.