Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З «Об обращениях граждан и юридических лиц» зварот у Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг (Кітайская Народная Рэспубліка) можа быць ажыццёўлены ў пісьмовай, электроннай або вуснай форме.
Звароты выкладаюцца на беларускай ці рускай мове.
Пісьмовыя звароты трэба накіроўваць у Генеральнае консульства па наступным адрасе: Unit 1303, 13 Floor, Tower 1, Lippo Centre, 89 Queensway, Admiralty, Hong Kong.
Электронныя звароты накіроўваюцца праз запаўненне формы электроннага звароту грамадзян або формы электроннага звароту юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у Дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб для падачы зваротаў у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Пісьмовыя звароты грамадзян павінны змяшчаць:
— найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
— прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
— выклад сутнасці звароту;
— асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
— найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
— поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
— выклад сутнасці звароту;
— прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
— асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.
Тэкст звароту павінен паддавацца чытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны дакладным, пераборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, дадаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Пісьмовыя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:
— зварот не змяшчае абавязковай для ўказання інфармацыі;
— зварот падлягае разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
— зварот утрымлівае пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якую яны паступілі;
— прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
— заяўнікам пададзены паўторны зварот і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
— з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;
— зварот утрымлівае пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, прымушэнне да ўчынення супрацьпраўнага дзеяння або заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.
Вышэйстаячы дзяржаўны орган
Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь
220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 19
Факс: +375 17 2104250, +375 17 3274521
Email: mail@mfa.gov.by
Вашы прапановы па паляпшэнні ажыццяўлення працы просім накіроўваць на адрас электроннай пошты hongkong@mfa.gov.by.
Па пытаннях, якія не падлягаюць разгляду ў рамках заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, Вы таксама можаце напісаць нам на адрас электроннай пошты hongkong@mfa.gov.by.