Графік працы і актуальная інфармацыя
Консульскі прыём па ўсіх пытаннях ажыццяўляецца па папярэднім запісе па электроннай пошце hongkong@mfa.gov.by або па тэлефоне +85221661192.
Выдача і абмен пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь здзяйсняюцца толькі ў Рэспубліцы Беларусь. У выпадку адсутнасці сапраўднага дакумента для вяртання ў Рэспубліку Беларусь (заканчэнне тэрміна дзеяння, непрыдатнасць для выкарыстання, крадзеж) неабходна аформіць пасведчанне на вяртанне.
Консульскія зборы спаганяюцца ў ганконскіх доларах па курсе да еўра на дзень аплаты. Аплата ажыццяўляецца наяўнымі сродкамі.