Аб ўдзеле ў Калоквіуме па міжнародным праве Азіяцкай Акадэміі міжнароднага права
08.07.2026 г.3 ліпеня 2026 г. Выканаўца абавязкаў Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у САР Ганконг Дар’я Богдан прыняла ўдзел у Калоквіуме па міжнародным праве Азіяцкай Акадэміі міжнароднага права.
Тэмай мерапрыемства 2026 г. стала «Стварэнне новых рубяжоў: права, камерцыя і парадак у космасе».
Спікерамі канферэнцыі выступілі:
— Сакратар юстыцыі Ганконга Пол Лам;
— намеснік Упаўнаважанага прадстаўніка МЗС КНР у Ганконгу Чжан Чанвэй;
— Кіраўнік аддзела палітыкі Кіраўніка Ганконга Стывен Вонг;
— Генеральны сакратар Азіяцка-афрыканскай кансультатыўнай арганізацыі па прававых пытаннях Камаліне Пінітпувадол;
— Генеральны сакратар Міжнароднай арганізацыі па медыяцыі Тэрэза Чэнг;
— Дырэктар Упраўлення ААН па космасе Аарці Хола-Майні;
— Старшыня Азіяцкай Акадэміі міжнароднага права Энтані Неа;
а таксама прадстаўнікі камерцыйных і навуковых колаў.
Удзельнікі форуму абмеркавалі актуальныя пытанні выкарыстання пераваг Ганконга для больш актыщнага развіцця касмічнай галіны ў раёне, камерцыялізацыі касмічнай дзейнасці і прыкладнога выкарыстання касмічных тэхналогій у паўсядзённым жыцці, а таксама спосабы вырашэння спрэчак, звязаных з ажыццяўленнем касмічнай дзейнасці.