:

А прапанове прыняць удзел у выставе «ІННАПРОМ»

24.07.2026 г.

2-я Міжнародная прамысловая выстава «ІННАПРОМ. Беларусь адбудзецца з 30 верасня па 2 кастрычніка 2026 г. у г. Мінску.

Выстава «ІННАПРОМ. Беларусь» – гэта найбуйнейшае міжнароднае спецыялізаванае кангрэсна-выставачнае мерапрыемства ў сферы прамысловасці і інавацый, якое аб’ядноўвае прадпрыемствы вытворцаў, навукова-тэхнічныя арганізацыі, дзяржаўныя карпарацыі, асацыяцыі бізнесу, інвестыцыйныя кампаніі, фінансава-крэдытныя ўстановы, органы дзяржкіравання, грамадскія аб’яднанні. Арганізатарамі выставы «ІННАПРОМ. Беларусь» выступаюць Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Міністэрства прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі.
Выстаўка будзе размяшчацца ў 2 павільёнах Мінскага міжнароднага выставачнага цэнтра «БЕЛЭКСПА» (агульная плошча 14 700 кв. метраў) і на вулічнай пляцоўцы (агульная плошча 6 000 кв. метраў). 

У беларускай экспазіцыі плануецца дэманстрацыя буйнагабарытнай тэхнікі: трактароў, аўтобусаў, камбайнаў; станкоў, праграмнага забеспячэння, дэталяў рухавікоў, макетаў кранаў, веласіпедаў, тэлевізараў, навукова-тэхнічных распрацовак і г.д.

Запрашаем да ўдзелу!

Больш інфармацыі аб выставе і кантактныя дадзеныя ў прыкладзеных матэрыялах:
буклет выставы;
прэзентацыя выставы.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці