:

Аб удзеле Генеральнага консула ў Культурным форуме «Баўхінія»

28.10.2025 г.

23 кастрычніка 2025 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у САР Ганконг (КНР) Таццяна Харлап прыняла ўдзел у Культурным форуме «Баўхінія».

Арганізатарамі выступаюць Bauhinia Culture Group, Часопіс Bauhinia. Баўхінія – мясцовая кветка-знак, размешчаная на рэгіянальным сцягу САР Ганконг.

У ліку запрошаных спікераў Форуму гэтага года – Старшыня Урада САР Ганконг Джон Лі, удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі палітычнай, фінансавай, бізнес-эліты САР, а таксама адукацыйных, медыйных і прамысловых колаў Кітая.

Тэмай Міжнароднага Форума гэтага года выбрана «Паглыбленне глабальнага супрацоўніцтва, інтэграцыя ў нацыянальнае развіццё». 

Акцэнт мерапрыемства зроблены на перавагах Ганконга ва ўмацаванні міжнародных эканамічных і культурных сувязей КНР з замежнымі краінамі.

Адметна, што пералік такіх пераваг дапоўнены стварэннем Міжнароднай арганізацыі па медыяцыі, якая ўжо налічвае 37 краін-удзельніц, уключаючы Беларусь сярод заснавальнікаў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці