Аб правядзенні Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг (Кітайская Народная Рэспубліка) Т.Харлап сустрэч з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі
30.01.2026 г.30 студзеня 2026 г. Генеральны консул Таццяна Харлап правяла сустрэчы з кіраўніцтвам Урада Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Ганконг і прадстаўніцтва Міністэрства замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі ў САР Ганконг з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі.
У ходзе сустрэчы з Упаўнаважаным прадстаўніком Міністэрства замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі ў САР Ганконг Цуем Цзяньчунем бакі падвялі вынікі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва на працягу функцыянавання генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь, адкрытага ў Ганконгу з 2022 года. Адзначылі асаблівы ўсепагодны характар адносін паміж дзяржавамі і пацвердзілі гатоўнасць рэалізацыі намечаных раней праектаў.
У прыватнасці, кітайскі бок звярнуў увагу на гатоўнасць развіцця і паглыблення дзелавых сувязей, перспектыўнасць супрацоўніцтва рэгіёнаў Кітая з Беларуссю, у тым ліку на пляцоўцы індустрыяльнага парка «Вялікі камень». У сваю чаргу, дыпламат праінфармавала аб шырокіх магчымасцях для інвестараў і камфортных умовах работы ў «Вялікім камені», а таксама планах па актывізацыі работы па прывабліванню патэнцыяльных інвестараў і гандлёвых партнёраў з Ганконга ў Беларусь.
У ходзе сустрэчы ва Урадзе САР Ганконг Сакратаром Адміністрацыі Эрыкам Чанам (ранг намесніка кіраўніка рэгіёну) адзначана канструктыўнасць беларускіх ініцыятыў і накіраванасць на дасягненне практычных вынікаў у духу партнёрства і ўзаемнай павагі. Пацверджана гатоўнасць далейшага паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва па шырокім спектры напрамкаў эканамічнай і гуманітарнай сфер, выкарыстоўваючы перавагі Ганконга і Беларусі.