:

Аб удзеле у Семінары аб платформах па нарошчванні патэнцыялу ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях»

25.04.2026 г.

22 красавіка 2026 г. Выканаўца абавязкаў Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у САР Ганконг Дар'я Богдан прыняла ўдзел у Семінары аб платформах па нарошчванні патэнцыялу ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях».

Арганізатарам мерапрыемства выступіў Офіс Пояса і Шляху Урада САР Ганконг, удзельнікамі сталі прадстаўнікі акрэдытаваных генеральных консульстваў і камерцыйных палат замежных дзяржаў у Ганконгу. Мэта мерапрыемства – прадстаўленне магчымасцей Ганконга па нарошчванні патэнцыялу сярод удзельнікаў Пояса і Шляху, а таксама вывучэнне магчымасцей для двухбаковага супрацоўніцтва.у

Камісар па пытаннях Пояса і Шляху Нікалас Хо ў сваёй прамове звярнуў увагу на тое, што мэта супрацоўніцтва бакоў у рамках платформ – «фарміраванне навыкаў, стандартаў і сетак, неабходных для ажыццяўлення мэт развіцця ў рэальнасць — умацавання ўстойлівай эканомікі, эфектыўных інстытутаў і забеспячэння ўстойлівага развіцця».

У ходзе выступленняў і на арганізаванай выставе госці маглі азнаёміцца з дзейнасцю і патэнцыяльнымі праектамі для нарошчвання ўзаемадзеяння па лініі Ганконгскай міжнароднай авіяцыйнай акадэміі, Ганконгскім саветам па прадукцыі, Ганконгскім саветам па «зялёнаму» будаўніцтву, Міжнароднай арганізацыі па медыяцыі (штаб-кватэра размешчана ў Ганконгу). Ганконскім навуковым паркам і іншымі.

Фота: Урад Ганконга

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці