:

Аб удзеле ў брыфінгу па выніках чацвёртай пленарнай сесіі Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Кітая 20-га склікання

17.11.2025 г.

12 лістапада 2025 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у САР Ганконг (КНР) Таццяна Харлап прыняла ўдзел у брыфінгу Упаўнаважанага прадстаўніка МЗС КНР у САР Ганконг аб выніках чацвёртай пленарнай сесіі Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Кітая 20-га склікання.

Мерапрыемства арганізавана Офісам Камісара МЗС КНР у Ганконгу для прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, камерцыйных палат і СМІ і прысвечана разгляду прапаноў КПК па распрацоўцы 15-й пяцігадовай праграмы народнагаспадарчага і сацыяльнага развіцця.

Упаўнаважаны прадстаўнік МЗС КНР у САР Ганконг Цуй Цзяньчунь выступіў з дакладам для ўдзельнікаў брыфінгу, прадставіўшы асноўныя дасягненні Кітая па выніках рэалізацыі 14-га пяцігадовага плана, а таксама асноўныя мэты і задачы для рэалізацыі чарговай пяцігодкі.

Цуй Цзяньчунь асабліва падкрэсліў, што фармаванне прапаноў для 15-га плана з’яўлялася ўсеагульным працэсам. Працоўную групу ўзначальваў асабіста Генеральны сакратар Сі Цзіньпін, пры гэтым шырокія кансультацыі праводзіліся як з прадстаўнікамі правінцый, аўтаномных рэгіёнаў і муніцыпалітэтаў, так і анлайн. 3 мільёны каментароў былі атрыманы ў анлайн-фармаце, што пасля апрацоўкі было аформлена ў больш чым 1500 прапаноў.

У дачыненні да ролі Ганконга і Макаа пры рэалізацыі будучага пяцігадовага плана рэкамендацыі КПК змяшчаюць палажэнні аб неабходнасці больш глыбокай інтэграцыі Ганконга і Макаа з мацерыковым Кітаем, у тым ліку аказання садзейнічання па яго развіццю. Так, «Ганконг і Макаа карыстаюцца падтрымкай мацерыковага Кітая і падтрымліваюць цесныя сувязі з астатнім светам.  Гэтыя ўнікальныя перавагі варта выкарыстоўваць яшчэ больш эфектыўна. Неабходна ўмацоўваць і павышаць статус Ганконга як міжнароднага фінансавага, суднаходнага і гандлёвага цэнтра і падтрымліваць яго ў развіцці ў якасці міжнароднага цэнтра інавацый і тэхналогій».

Завяршыў даклад тэзісам, што «ключ да поспеху Кітая заключаецца ў вернасці доўгатэрміновай перспектыве і нястомнай працы з пакалення ў пакаленне, супрацоўніцтва з Кітаем — гэта супрацоўніцтва з магчымасцямі, вера ў Кітай — вера ў заўтрашні дзень, а інвестыцыі ў Кітай — гэта інвестыцыі ў будучыню».

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці