Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг (Кітайская Народная Рэспубліка) у 2022-2026 гг.

ХАРЛАП Таццяна Віктараўна
Нарадзілася 4 мая 1979 года ў г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
У 2001 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «сусветная эканоміка і міжнародныя эканамічныя адносіны», кваліфікацыя — «эканаміст».
У 2011 годзе – факультэт перападрыхтоўкі кадраў у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце па спецыяльнасці «англійская мова».
В 2016 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны», кваліфікацыя — «спецыяліст у галіне міжнародных адносін».
Працоўную дзейнасць пачала ў 2002 годзе. Працавала маркетолагам УП «Інстытут «Беларгстанкінпрам» Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, эканамістам у прыватнай кампаніі.
2003-2007 – на розных пасадах, ад вядучага спецыяліста да начальніка аддзела бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці – галоўнага бухгалтара, у Камітэце па матэрыяльных рэзервах пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
2007-2017 – на розных пасадах, ад кансультанта да намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення і начальніка ўпраўлення, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
2018-2022 – саветнік, старшы саветнік (гандлёва-эканамічныя пытанні) Пасольства Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.
Чэрвень-снежань 2020 г. — Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у КНР.
8 красавіка 2022 г. назначана Генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Спецыяльным адміністрацыйным раёне Ганконг Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Узнагароджана ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Валодае англійскай, іспанскай мовамі.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня 2026 г. назачана Главой Дзяржаўнай ўстановы «Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».
Завяршыла дыпламатычную місію ў лютым 2026 г.