:

Выканаўца абавязкаў Генеральнага консула

                                                             

БОГДАН Дар'я Валер'еўна

Д.В. Богдан распачала сваю прафесійную кар'еру ў верасні 2017 г. у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь. За час працы на розных пасадах ва ўпраўленні міжнароднага супрацоўніцтва займалася пытаннямі заключэння міжнародных дамоваў, адпаведным нацыянальным заканадаўствам, аказаннем прававой дапамогі, працай з міжнароднымі арганізацыямі.

З пасады намесніка начальніка ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь у красавіку 2025 г. назначана на пасаду віцэ-консула Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у САР Ганконг.

З лютага 2026 г. Д.В. Богдан выконвае абавязкі Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у САР Ганконг.

 

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці